Мужчына з рыбалкі трапіў у рэанімацыю з моцнымі апёкамі

Бацька ўзяў на рыбалку малалетняга сына і выпадкова закінуў вуду на высакавольтныя правады. Пацярпелі абодва.

25.08.2024 / 16:19

Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня на возеры Салдацкае ў Бабруйскім раёне, паведамілі ў МНС.

У выніку 44-гадовы мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі ад электратраўмы. Апёкі таксама атрымаў ягоны 8-гадовы сын, які ў той момант знаходзіўся побач.

Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу: бацька знаходзіцца ў рэанімацыі з апёкамі 1-4-й ступені, а хлопчык накіраваны на абследаванне. Па інфармацыі МНС, выратавальныя службы на месца здарэння не выклікаліся.

Nashaniva.com