Расійскія вайскоўцы адступілі з Малой Локні, дзе яны абараняліся ў будынках жаночай калоніі

Пра адступленне расіян з Малой Локні сёння раніцай паведамілі расійскія ваенкары. Дэталі адступлення пакуль невядомыя.

25.08.2024 / 09:39

Днямі стала вядома пра тое, што ў Курскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы штурмавалі будынак жаночай калоніі, у ваколіцах калоніі шлі жорсткія баі — расійскія вайскоўцы ператварылі жаночую папраўчую калонію №11 у крэпасць. 

Падзенне Малой Локні адкрывае ўкраінцам дарогу на Кромскія Быкі, апошні вялікі населены пункт на дарозе ў горад Льгоў.

Nashaniva.com