З 25 жніўня вадзіцелі павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом

У сувязі з заканчэннем канікул і пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў светлы час сутак вадзіцелі павінны ўключаць блізкае святло фар.

25.08.2024 / 08:25

Парушальнікі гэтага патрабавання атрымаюць папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў.

У канцы летніх канікул і пачатку навучальнага года ДАІ таксама праводзіць мерапрыемствы, каб не дапусціць траўматызму непаўналетніх.

Nashaniva.com