На базе Калінкавіцкай бальніцы разгарнулі вайсковы шпіталь
Імаверна, шпіталь разгорнуты ў рамках чарговых вучэнняў, паколькі ў ваколіцах не заўважна павелічэння вайсковай прысутнасці.
24.08.2024 / 15:20
На базе Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы разгарнулі вайсковы шпіталь, піша «Флагшток».
«Адзін з паверхаў ЦРБ днямі быў аддадзены пад вайсковы шпіталь», — паведаміла крыніца, звязаная з выканаўчай уладай раёна.
У прыёмнай наяўнасць шпіталя пацвердзілі, але падрабязнасці расказаць не змаглі.
Разам з тым у Гомелі, Мазыры, Зябраўцы не заўважна павелічэння вайсковай прысутнасці.
Імаверна, шпіталь быў разгорнуты ў рамках чарговых вучэнняў: у гэтыя дні ў Калінкавічах праходзяць заняткі па арганізацыі медыцынскага забеспячэння ў надзвычайных сітуацыях з удзелам ваеннага камісара Крываносава і начальніка медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння галоўнага ваеннага медыцынскага клінічнага цэнтра № 432 УС РБ Гурыновіча.