У Гуляйполі ў выніку ўдараў расійскай арміі знішчаны музей-сядзіба сям'і атамана Несцера Махно

У Гуляйполі Запарожскай вобласці знішчаны мемарыяльны музей-сядзіба сям'і атамана Несцера Махно: будынак спалахнуў у выніку трапляння снарада і выгарэў дашчэнту, паведамляе Нацыянальная паліцыя.

24.08.2024 / 12:42

Таксама пашкоджаныя дамы мірнага насельніцтва, гаспадарчыя пабудовы, знішчана асабістая маёмасць грамадзян.

Nashaniva.com