ДТЗ на Шклоўшчыне: адразу шэсць чалавек даставілі ў бальніцу 

Здарэнне адбылося каля 9:20 каля вёскі Літоўск.

24.08.2024 / 12:03

Фота: МУС

Сёння ў 9:20 на 57 км аўтадарогі «Орша — Шклоў — Магілёў» паблізу вёскі Літоўск Шклоўскага раёна 65-гадовая жанчына-кіроўца Honda выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася ў лабавую з Peugeot пад кіраваннем 68-гадовага мужчыны, паведамляе прэс-служба МУС.

У бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі дастаўлены: 

— кіроўца і 74-гадовая пасажырка Peugeot;

— кіроўца і трое пасажыраў Honda (33-гадовая жанчына, 9-гадовы хлопчык і 11-гадовая дзяўчынка).

Усе ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзеці перавозіліся ў дзіцячых прыладах.

Nashaniva.com