У Варонежскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў

Моцны пажар адбыўся ў Астрагожску, там здэтанаваў склад боепрыпасаў пасля атакі беспілотнікаў.

24.08.2024 / 08:24

Фота: Astra

У Астрагожску размяшчаецца навучальны цэнтр па падрыхтоўцы малодшых спецыялістаў аўтабранятанкавай службы Міністэрства абароны РФ, піша Astra.

«Дзяжурнымі сіламі СПА і сродкамі РЭБ у Варонежскай вобласці знішчана яшчэ некалькі БПЛА. У выніку падзення фрагментаў пачаўся пажар, які выклікаў дэтанацыю выбухованебяспечных аб'ектаў. Новых пацярпелых, а таксама пашкоджанняў грамадзянскіх будынкаў на гэты момант не выяўлена. Аператыўныя службы знаходзяцца на месцы здарэння. Рэжым небяспекі атакі БПЛА ў рэгіёне захоўваецца», — напісаў губернатар Аляксандр Гусеў.

У ліпені 2024 года кіраўнік раёна Сяргей Харашылаў заявіў, што ў горадзе таксама адкрыюць выставу з ваеннай тэхнікай УСУ, захопленай у акупаваным Марыупалі.

Nashaniva.com