Расійскія салдаты абрабавалі склад Wildberries у Курскай вобласці — відэа
Трое расійскіх вайскоўцаў зайшлі на склад пункта выдачы заказаў Wildberries у сяле Званае Курскай вобласці і пачалі адкрываць і выносіць пасылкі, адпраўленыя мясцовым жыхарам, піша тэлеграм-канала «Попел».
23.08.2024 / 23:06
Кадр з відэа камеры назірання на складзе пункта выдачы заказаў Wildberries
Гэта трапіла на камеру відэаназірання за 23 жніўня.
Званае знаходзіцца ў 15 км ад мяжы з Украінай. УСУ не паведамлялі, што кантралююць гэтае сяло.
Крамы ў Курскім райцэнтры Глушкава таксама разрабаваныя марадзёрамі. Відэа з'явілася ў мясцовых пабліках. Глушкава застаецца пад кантролем расійскай арміі. Марадзёраць тут, імаверна, рускія байцы.
Нагадаем, раней расійскія вайскоўцы абрабавалі салон сувязі ў Курскай вобласці. Гэта трапіла на камеру відэаназірання. На кадрах мужчыны ў расійскай вайсковай форме ламалі вітрыны, выносілі тэхніку і спрабавалі адчыніць дзверы. Мяркуецца, што гэта былі вайскоўцы з батальёна «Ахмат».