Інтэрвальнае галаданне павышае імавернасць развіцця раку — навукоўцы
Папулярная ў свеце методыка пахудзення пры ўсіх яе перавагах можа аказацца небяспечнай для чалавека, паведамляе буйны навуковы часопіс Nature. Трывожная тэндэнцыя была выяўлена падчас тэстаў на мышах.
25.08.2024 / 07:00
Фота: depositphotos.com
Як піша часопіс Nature, навукоўцы з ЗША нечакана выявілі працэсы, якія павышаюць рызыку ўзнікнення ракавых пухлін у мышэй падчас інтэрвальнага галадання. Першапачаткова тэставанне ладзілася для выяўлення дадатковых пераваг такой методыкі пахудзення, а не наадварот, прызнаюцца даследчыкі.
Сутнасць новага даследавання была ў тым, каб высветліць, што можа адбывацца ў арганізме жывых істот у момант аднаўлення харчавання пасля галадання працягласцю 24 гадзіны. Былі выяўленыя добрая і дрэнная тэндэнцыі.
Добрая — пасля вяртання да ежы ў мышэй актывізаваліся ствалавыя клеткі, якія аднаўляюць кішэчнік. Дрэнная — ствалавыя клеткі кішэчніка, дзякуючы сваёй здольнасці пастаянна дзяліцца, спрыялі развіццю перадракавых клетак і нарастаў.
Навукоўцы адзначаюць, што хоць пакуль і рана рабіць высновы пра верагоднае паўтарэнне падобных трывожных назіранняў у людзей, але такая верагоднасць высокая. Нягледзячы на даказаныя вялікія перавагі інтэрвальнага галадання для арганізма чалавека, трэба ў гэтым ведаць меру і захоўваць асцярожнасць.
Цяпер даследчыкі маюць намер працягнуць даследаванні, каб лепш зразумець механізмы галадання і выхаду з яго, якія дапамогуць распрацаваць рэкамендацыі для лекараў-дыетолагаў.
Чаму так шмат маладых хварэе на рак?
Час прыёму ежы практычна не ўплывае на пахудзенне ці набор вагі — даследаванне
«А потым у мяне знікла і менструацыя». Гісторыя беларускі, якая харчуецца толькі садавінай