Нунцый Ёзіч у Палацы Незалежнасці рассыпаўся ў кампліментах беларусам
«Што я бачыў тут, — добры прыклад і для Еўропы, і для ўсяго свету», — сказаў Антэ Ёзіч.
23.08.2024 / 16:38
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Скрыншот з відэа Пула первого
Пасля развітальнай — біскуп Ёзіч сканчае сваю кадэнцыю — сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці сёння, апостальскі нунцый заявіў журналістам, што Беларусь у многім — добры прыклад.
«Што я бачыў тут, — добры прыклад і для Еўропы, і для ўсяго свету. І я гэта адразу падкрэсліваю. Напрыклад, важнасць сямейных, маральных каштоўнасцей. Якіх часам на Захадзе мы не бачым», — сказаў Антэ Ёзіч.
Арцыбіскуп выказаў захапленне таксама верай беларусаў: «Я быў на пілігрымках у Будславе. Бачыў, колькі народу прыйшло. Тут народ больш адчувае сваю веру, жыве і развіваецца».
Па словах Ёзіча, «ёсць цяжкасці, але яны (беларусы. — НН) глядзяць на самае важнае. І гэта для мяне добры прыклад».
Былы апостальскі нунцый у Беларусі запэўніў, што шмат пазітыўнага ён возьме з сабою і «будзе расказваць іншым, не толькі журналістам, што ён бачыў».
Статыстыка не пацвярджае меркаванне арцыбіскупа Ёзіча. Беларусь займае адно з першых месцаў у свеце як па долі разводаў, так і па колькасці пабытовых забойстваў на 1000 жыхароў. Кіраўнік краіны мае трэцяга сына не ад сваёй афіцыйнай жонкі. Зрэшты, Аляксандр Лукашэнка прывозіў Мікалая на сустрэчу яшчэ з папярэднім Папам, Ватыкан добра ведае, з кім мае справу.
Рыжанкоў сустрэўся з Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі