91 чалавека асудзілі за данаты ў Беларусі з 2021 года
Толькі з пачатку гэтага года 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраванняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў.
23.08.2024 / 15:02
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Некаторых адразу затрымліваюць у межах крымінальнай справы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Вясна».
На сённяшні дзень вядома пра як мінімум 91 асуджанага за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Гэта людзі розных прафесій, сфераў дзейнасці і сацыяльнага статуса: галоўны інжынер буйнога прадпрыемства і былы супрацоўнік банка, сын палітыка і выкладчыца англійскай мовы, псіхалагіня і мастачка з Брэста.