BMW упершыню абышла Tesla па продажах электрамабіляў на еўрапейскім рынку

Продажы цалкам электрычных аўтамабіляў BMW у еўрапейскім рэгіёне ў ліпені выраслі больш чым на траціну.

23.08.2024 / 14:33

Фота: BMW.by

У ліпені кампанія з Германіі Bayerische Motoren Werke AG (BMW) упершыню абышла Tesla па продажах электрамабіляў у Еўропе, стаўшы лідарам гэтага рынку, паведаміла аналітычная кампаня Jato Dynamics.

Продажы цалкам электрычных аўтамабіляў BMW у еўрапейскім рэгіёне ў ліпені выраслі больш чым на траціну — да 14 869 адзінак. Продажы электракараў Tesla скараціліся на 16% — да 14 561.

У пачатку года Tesla па-ранейшаму лідзіруе ў Еўропе па колькасці прададзеных электрамабіляў, але ўсё больш саступае пазіцыі такім канкурэнтам, як BMW і Volvo.

Усяго ж на еўрапейскім рынку ў ліпені было прададзена 139,3 тыс. новых электрамабіляў, што на 6% менш, чым годам раней.

Nashaniva.com