Школы Курска, Курчатава і яшчэ васьмі раёнаў Курскай вобласці пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне
Навучальны год у школах Курска, Курчатава, Льгова і яшчэ васьмі раёнах Курскай вобласці пачнецца з дыстанцыйнага фармату навучання, паведаміў кіраўнік рэгіёна Аляксей Смірноў.
22.08.2024 / 21:18
У Курскай вобласці працягваюцца баі паміж расійскімі і ўкраінскімі войскамі. Фота: Vladimir Aleksandrov / Anadolu via Getty Images
Гаворка ідзе аб Белаўскім, Вялікасалдацкім, Глушкоўскім, Корэнеўскім, Льгоўскім, Рыльскім, Суджанскім, Хамутоўскім раёнах вобласці, дзе раней была абвешчаная абавязковая і добраахвотная эвакуацыя жыхароў з-за наступу УСУ.
Яшчэ ў сямі раёнах — Дзмітрыеўскім, Конышаўскім, Курчатаўскім, Медвянскім, Абаянскім, Акцябрскім, Курскім — арганізуюць змяшаны вочна-дыстанцыйны фармат навучання.
У астатніх муніцыпалітэтах заняткі будуць праходзіць як звычайна, але бацькам дазволяць пры неабходнасці перавесці дзяцей на дыстанцыйны фармат.
Што да ВНУ і тэхнікумаў, іх кіраўніцтва самастойна прыме рашэнне аб фармаце правядзення заняткаў.