Другі пацыент з ужыўленым у мозг чыпам Neuralink згуляў у Counter-Strike 2 сілай думкі
Відэа апублікавала на сваім сайце кампанія Ілана Маска Neuralink, якая распрацавала імплант.
22.08.2024 / 11:00
У якасці паддоследнага выступіў Алекс, які атрымаў траўму спіннога мозгу і ў выніку гэтага часткова страціў кантроль над сваім целам. Апроч гульні ў CS 2, Алекс з дапамогай імпланта змог праектаваць у праграме 3D-аб'екты.
Кампаніі Маска дазволілі выпрабоўваць мазгавыя імпланты на людзях вясной 2023 года. Neuralink чакае, што тэхналогія дапаможа змагацца з праблемамі, звязанымі з галаўным мозгам, напрыклад, стратай памяці, слепатой, паралічам, хваробай Альцгеймера і бяссоніцай, піша «Дождь».
У сакавіку Neuralink прадэманстравала, як першы пацыент з такім чыпам гуляе ў шахматы.