Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам
Незвычайны рэстаран пад адкрытым небам з'явіцца на футбольным полі — гэта эксклюзіўная прапанова ад мінскага рэстарана «Авіньён» і стадыёна. Абяцаюць жывую музыку і цёплыя пледы.
21.08.2024 / 21:24
Столік на дваіх каштуе 390 рублёў. Чым жа плануюць частаваць? Пачнуцца гастранамічныя прыгоды з салаты з дыні, прашута і мацарэллы з інжырнай запраўкай або грэцкай салаты са смажаным ласосем і авакада. У якасці асноўнай стравы на выбар прапануюць рызота з белымі грыбамі, асарці грыль з рыб і морапрадуктаў, а таксама ялавічныя шчочкі ў чырвоным віне з пюрэ з сельдэрэю і бульбы Альюмет. Варыянты закусак — фінікі, фаршаваныя пастай з сырам Дорблю і грэцкімі арэхамі, тунец тэрыякі з чука салатай і арэхавай падліўкай, часночныя крэветкі, ялавічны язык з вешанкамі. Мініяцюрны дэсерт назвалі «Чорны квадрат Малевіча». Запіваць гэта ўсё можна морсам ці «Тархуном», ці нават келіхам ігрыстага.
Напісана, што вячэра пройдзе 1 верасня, але прадугледжана і рэзервовая дата — 6 верасня. Забраніраваць можна толькі да 30 жніўня.
Тыктокеры шалеюць ад агурковай салаты — што адбываецца?
Беларус знайшоў жывых чарвякоў у шакаладцы. «Камунарка» правяла праверку, і вось што высветлілася
Беларусы паехалі ў Грузію на аўтобусе і прастаялі на расійска-грузінскай мяжы 24 гадзіны