Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у школах Беларусі. Ён распрацаваны сумесна з Праваслаўнай царквой
Факультатыўныя заняткі называюцца «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» і разлічаны на вучняў 8-х ці 9-х класаў.
21.08.2024 / 07:43
Мітрапаліт Веніямін. Фота: Барысаўская епархія
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыва, гэта прадугледжана пастановай №103 ад 12 жніўня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Спутнік».
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў была распрацавана »ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой».
Вучэбная праграма складаецца з 35 гадзін, заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень.
Мяркуецца, што шэсць гадзін будзе прысвечана такой тэме, як «Сціпласць, пакора, лагоднасць», яшчэ шэсць — «Міласэрнасць, спачуванне», пяць гадзін адведзена на тэму «Дабрыня», па чатыры гадзіны — на «Сумленнасць, праўдалюбства» і «Сумленне, раскаянне».
Шэсць гадзін адвядуць на тэму «Служэнне, мужнасць, гонар і яшчэ чатыры — на «Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і прымнажэнне духоўнай спадчыны як выраз любові да Радзімы».