МНС выпісаў штармавое папярэджанне на сённяшні дзень

Прагназуюцца навальніцы, залевы, моцны вецер і да +34°С.

21.08.2024 / 07:23

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, раніцай месцамі моцныя залевы.

Удзень на захадзе пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Удзень у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне + 34°С, у Гомельскай вобласці +35°С, паведамляе МНС і пералічвае фактары небяспекі.

Гэта парушэнне электразабеспячэння, павелічэнне колькасці ДТЗ, узнікненне прыродных пажараў, гібель людзей на вадзе пры купанні, падтапленне асобных дамоў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння, пашкоджанне слаба ўмацаваных канструкцый, падзенне дрэў.

Nashaniva.com