Расіяне ўдарылі па дзіцячым кафэ ў Запарожскай вобласці
Па словах кіраўніка Запарожскай абладміністрацыі Івана Фёдарава, удар прыйшоўся на пасёлак гарадскога тыпу Малакацярынаўка. «Вораг трапіў проста ў дзіцячае кафэ», — напісаў ён.
20.08.2024 / 20:34
У выніку гэтага ўдару пацярпелі чацвёра дзяцей ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў, а таксама 18-гадовая дзяўчына.
15-гадовы хлопец дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу ў непрытомнасці, стан іншых пацярпелых стабільны, паведаміла Нацпаліцыя.
Пазней стала вядома, што падлетак памёр.