У Гродне асудзілі сясцёр з фільма Дудзя

19 жніўня Гродзенскі абласны суд завочна прысудзіў сясцёр Надзею Сцепанцову і Жанну Захаркевіч да 5,5 і 5 гадоў калоніі адпаведна, піша «Вясна». Іх абвінавацілі па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361-4 КК).

20.08.2024 / 12:54

Надзеі Сцепанцовай далі пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі, Жанне Захаркевіч — пяць гадоў.

У прысудзе адзначаецца, што тэрмін адбыцця пакарання жанчын вылічваць з дня іх фактычнага затрымання для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

@nashaniva У Гродне асудзілі сясцёр з фільма Дудзя #беларусь #литва #дудь #суд #2020 #лукашенко #лукашэнка #эмиграция #переезд #заграницей #замяжой #замежжа #нашаніва ♬ Feels This Good - Jon Mero & LÒNIS

У 2021-м годзе годзе сясцёр асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса да «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 году ў Гродне. Пасля прысуду яны вырашылі з'язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы.

Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.

Nashaniva.com