З сённяшнага дня мінскае метро перайшло на зімовы графік працы. Што гэта азначае?

Станцыі будуць адкрыты для пасажыраў з 5:30 да 00:40.

26.08.2024 / 07:45

Фота: Мінскі метрапалітэн

З панядзелка Мінскі метрапалітэн перайшоў на зімовы рэжым працы, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

На першай і другой лініях інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны «пік» (з 7:00 да 9:00) складае 2 хвіліны, а ў вячэрнія гадзіны «пік» (з 17:00 да 19:00, у пятніцу — з 16:00 да 18:30) будзе 2,5 хвіліны.

На трэцяй лініі інтэрвал руху цягнікоў застаецца ранейшым.

Расклад руху цягнікоў да 6:00 і пасля 23:00 размешчаны на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформ кожнай станцыі.

Станцыі будуць адкрыты для пасажыраў з 5:30 да 00:40.

Вестыбюль нумар 1 станцыі «Купалаўская» (уваход з боку вуліцы Карла Маркса) адкрыты для прыёму пасажыраў з 7:00 да 21:00.

Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» — «Купалаўская», «Плошча Леніна» — «Вакзальная», «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» перад заканчэннем работы метрапалітэна, рэкамендуем прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.

Nashaniva.com