Вользе Брыцікавай з «Нафтана» прыдумалі яшчэ тры крымінальныя справы

У Віцебскім абласным судзе 20 жніўня распачаўся другі суд над былой старшынёй незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацка, якую ў красавіку асудзілі да трох гадоў калоніі, піша «Вясна».

20.08.2024 / 10:57

Гэтым разам жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Справу разглядае суддзя Яўген Буруноў.

Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар.

Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў Вольгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Актывістку абвінавацілі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд агучыла суддзя Галіна Бондал.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Напрыканцы чэрвеня Вольгу з СІЗА этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Аля перад чарговым судом яе зноў перавялі ў віцебскі СІЗА-2.

Месца ўтрымання: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2. Вольга Ігараўна Брыцікава

Nashaniva.com