68-гадовую берасцейку пачалі судзіць за дапамогу палітвязням

Сёння, 19 жніўня, Гродзенскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць Жыгар Наталлі Мікалаеўны.

19.08.2024 / 19:46

Паводле звестак брэсцкіх праваабаронцаў, судзяць жанчыну з Брэста, 1956 года нараджэння. Яе абвінавачваюць паводле ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК РБ (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Справа Жыгар, па інфармацыі праваабаронцаў, звязана з падтрымкай людзей, якія знаходзіліся ў СІЗА.

За апошнія пару месяцаў па такіх жа частках артыкула 361-4 КК, як у Жыгар, асудзілі жыхарак Брэста Ірыну Пагадаеву і Наталлю Малец.

Абедзвюх судзілі за грашовыя пераводы палітвязням. Жанчынам далі 3 і 3,5 гады калоніі адпаведна.

Nashaniva.com