У Беларусі істотна зменшаць колькасць відаў рамеснай дзейнасці
Пералік відаў дзейнасці, якімі можна будзе займацца рамеснікам, стане менш у параўнанні з дзейным. Пра гэта распавёў міністр эканомікі Юрый Чабатар, піша БелТА.
19.08.2024 / 15:47
Паводле яго слоў, на сённяшняй нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада абмеркавалі ўказ аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці. Калі ён будзе прыняты, урад зацвердзіць і канкрэтны пералік такіх відаў дзейнасці.
— Асноўнае патрабаванне да гэтага пераліку мы выпрацавалі і сёння ўзгаднілі.
Гэта перш за ўсё захаванне аўтэнтычных, самабытных нашых рамёстваў.
Усё гэта павінна вырабляцца рамеснікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прылад працы, — адзначыў Юрый Чабатар.
Ён таксама дадаў, што відаў дзейнасці для рамеснікаў стане менш у параўнанні з тым пералікам, які дзейнічаў у Беларусі раней. Захаваць у ім плануюць выключна самабытныя разнавіднасці рамёстваў.
— Гэта значыць тыя віды, якія папулярныя і развітыя, напрыклад, выраб вырабаў з эпаксіднай смалы, гіпсу, варыць мыла… тут няма нашай беларускай самабытнасці. Значыць, такія віды дзейнасці з гэтага пераліку знікнуць, — падсумаваў міністр.