Мінабароны праводзіць вучэнне з ваенкарамі

Міністэрства абароны пачало тактыка-спецыяльнае вучэнне з прадстаўнікамі афіцыйных медыя «Ваенкар-2024». Яно праводзіцца на базе вайсковай часткі сіл спецаперацыі.

19.08.2024 / 13:37

Фота: агенцтва «Ваяр»

На вучэнні пусцілі 25 ваенкараў. Іх навучаць навыкам працы ў зоне баявых дзеянняў. У план падрыхтоўкі ўключаны: агнявая падрыхтоўка, сувязь і радыёперамовы, рукапашны бой і самаабарона, асновы ваеннай тапаграфіі, інжынерная, медыцынская і псіхалагічная падрыхтоўка, паведамляе Мінабароны.

Ваенкарам выдалі ваенную экіпіроўку, размясцілі ў намётавым лагеры і размеркавалі па аддзяленнях.

«Прадстаўнікі СМІ будуць жыць па вайсковым распарадку дня, а іх навучаннем будуць займацца найлепшыя інструктары вайсковай часткі сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл», — паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Фота: агенцтва «Ваяр»

Фота: агенцтва «Ваяр»

Фота: агенцтва «Ваяр»

Nashaniva.com