У Суджы ўкраінскі журналіст спаліў асабістыя справы расійскіх ухілістаў

«Дапаможам грамадзянам, якія не хочуць ваяваць і паміраць за Пуціна, не даюць Пуціну сябе забіць».

19.08.2024 / 21:17

Скрыня з справамі ўхілянтаў. Скрын відэа: ButusovPlus / Telegram

Журналіст украінскага СМІ «Цензор.нет» Юрый Бутусаў размясціў у сваім канале відэа з аднаго з памяшканняў ваенкамата ў Суджы. У ім знаходзіцца шафа з дакументамі.

Адна са скрынь — з паказальнай назвай «Асобы, якія знаходзяцца ў вышуку праз ухіленне ад мерапрыемстваў, звязаных з выкананнем воінскага абавязку».

Як заўважае Бутусаў, гэта — «спіс разумных людзей» і заяўляе, што ён с калегамі знішчыць гэтыя асабістыя справы.

«Мы не дазволім расійскаму ваенкамату мець усю гэтую інфармацыю. Дапаможам грамадзянам, якія не хочуць ваяваць і паміраць за Пуціна, не даюць Пуціну сябе забіць. Дапаможам свядомым расіянам», —

кажа журналіст і потым паказвае, як спальвае дакументы.

«Што павінна адбыцца, каб усе гэтыя пеўні зразумелі — збярыся і сыдзі, бо вайна прыйшла». Эмацыйны маналог расійскага чыноўніка з-пад Суджы

З раніцы УСУ ўзялі ў палон у Курскай вобласці больш за 100 расійскіх вайскоўцаў і прасунуліся на 1-2 км — Сырскі

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі разбуранай газавымяральнай станцыі «Суджа»

Nashaniva.com