Прэм'ер Дзяржрады КНР прыедзе на гэтым тыдні ў Беларусь
Прэм'ер Дзяржрады КНР Лі Цян наведае Беларусь і Расію. Яго візіт адбудзецца 20-23 жніўня. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Маа Нін.
19.08.2024 / 11:18
Фота: прэс-служба ўрада
«Прэм'ер Дзяржрады КНР Лі Цян 20-23 жніўня адправіцца ў РФ, дзе правядзе 29-ю рэгулярную сустрэчу кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, а таксама наведае з візітам Расію і Беларусь», — заявіла яна.
Паводле інфармацыі прэс-службы расійскага ўрада, Лі Цян будзе знаходзіцца ў Расіі 20-22 жніўня.