Навукоўцы знайшлі спосаб падмануць смерць
Вар'яцкае даследаванне праводзіцца ў ЗША. Доследы на мышах паказалі дзіўную паспяховасць.
19.08.2024 / 23:13
Фота: Dimitri Otis / Getty Images
Як паведамляе Daily Mail, урад ЗША праз Нацыянальны інстытут аховы здароўя выдзеліў грант на распрацоўку хірургічнай аперацыі па аднаўленні пашкоджанай мазгавой тканкі з дапамогай «нейронных» ствалавых клетак, выгадаваных у лабараторыі.
Выданне адзначае, што раней гэты метад ужо прадэманстраваў сваю перспектыўнасць у доследах на мышах. Паводле даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Bioengineering, лабараторныя мышы з пашкоджаннямі галаўнога мозгу прайшлі працэдуру, у час якой навукоўцы ўводзілі ствалавыя клеткі ў старэючы мозг мышэй.
Ствалавыя клеткі вырошчваліся з дапамогай клеткавай культуры, якая ўключае ў сябе вылучэнне клетак з эмбрыёна і змяшчэнне іх у чашу Петры з такімі пажыўнымі рэчывамі, як вітаміны, амінакіслоты, глюкоза і солі.
Вынікі доследаў на мышах паказалі, што перасаджаныя донарскія клеткі мозгу сталі «электрафізіялагічна актыўнымі», гэта значыць пачалі генераваць электрычныя імпульсы і ўзаемадзейнічаць з мозгам мышы-гаспадыні.
Больш за тое, яны пачалі рэагаваць на «візуальныя стымулы» ўжо за месяц пасля трансплантацыі. Іншымі словамі, маладыя клеткі хутка выспявалі ў спецыялізаваныя клеткі, якія былі гатовыя выконваць сваю новую ролю ў мозгу мышы.
Больш за тое, як адзначаюць аўтары даследавання, атрыманыя ў выніку трансплантацыі нейроны спантанна актываваліся, інтэграваліся ў функцыянальныя сеткі ў мозгу без неабходнасці дадатковай працы з боку хірургаў.
Паспяховыя папярэднія вынікі паслужыла падставай для таго, каб амерыканскі ўрад даў дазвол на пераход да выпрабаванняў на прыматах, перш чым перайсці да людзей.
Як адзначае выданне, нягледзячы на шматабяцальныя поспехі, некаторыя навукоўцы выказваюць скептыцызм адносна таго, што дадзены метад паслужыць штуршком да новай эры чалавечай несмяротнасці з-за сур'ёзнасці хірургічнага ўмяшання. У той жа час выказваецца ўпэўненасць, што ён можа стаць сродкам лячэння спадчынных кагнітыўных праблем.
Навукоўцы стварылі першы ў свеце зародак чалавека ў лабараторыі. Як і галоўнае — навошта?
Біёлаг расказаў, што можа запаволіць старэнне чалавека
Дажыць да 120 можа стаць магчымай перспектывай