Украіна не назірае пераменаў на мяжы з Беларуссю, нягледзячы на ваяўнічыя заявы Лукашэнкі
Дзяржаўная памежная служба Украіны не фіксуе павелічэння колькасці тэхнікі або асабістага складу беларускіх войскаў ля мяжы з Украінай, паведаміў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка «Украінскай праўдзе».
18.08.2024 / 17:59
На просьбу выдання пракаментаваць словы Лукашэнкі аб нібыта перакідцы «амаль траціны свайго войска» на мяжу з Украінай, Дземчанка адзначыў, што
Лукашэнка працягвае нагнятаць інфармацыйную абстаноўку агрэсіўнымі заявамі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.
«Сітуацыя на мяжы з Рэспублікай Беларусь — без зменаў. Як бачым, рыторыка Лукашэнкі таксама не мяняецца, пастаянна нагнятаючы сітуацыю з рэгулярнай перыядычнасцю ва ўгоду краіне-тэрарыстцы. Мы не назіраем цяпер павелічэння тэхнікі або асабістага складу беларускіх падраздзяленняў ля нашай мяжы», — сказаў ён.
18 жніўня з'явілася заява Лукашэнкі ў інтэрв'ю расійскім прапагандыстам, што ўлады РБ нібыта размясцілі на мяжы з Украінай амаль амаль траціну беларускага войска.
Невядомыя факты пра сімвалы Лукашэнкі: сямейныя драмы, падтасоўкі і прамыя фальсіфікацыі
Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю
Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла
Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы