Хэдлайнерам Дня горада ў Гродне стане Стас Міхайлаў

Гродзенскія ўлады зноў выпісалі для святочнага канцэрта расійскага артыста, які актыўна падтрымлівае ўладу і вайну.

18.08.2024 / 17:37

Стас Міхайлаў. Скрын з Youtube

Расійскі спявак Стас Міхайлаў выступіць на канцэрце ў гонар Дня горада ў Гродне.

Канцэрт пройдзе 7 верасня і будзе бясплатным для жыхароў і гасцей горада, паведамляе аддзел культуры Гродзенскага гарвыканкама.

Стас Міхайлаў актыўна падтрымлівае расійскія ўлады і вайну ва Украіне. Увесну ён раскрытыкаваў артыстаў, у прыватнасці Алу Пугачову, якія з'ехалі з Расіі і выказваюцца супраць вайны. Міхайлаў тады заявіў, што артысты неўзабаве вернуцца і «будуць цалаваць Расіі ногі». У адказ Пугачова назвала спевака «м***аком» .

У красавіку Міхайлава з юбілеем віншаваў Лукашэнка.

Улады Гродна і вобласці апошнія гады запрашаюць на святы артыстаў, якія падтрымліваюць вайну. Так, два гады таму на 9 мая ў горадзе выступіў адзін з галоўных Z-спевакоў Алег Газманаў — тады губернатар Уладзімір Каранік і памочнік Лукашэнкі па вобласці Юрый Караеў нават праспявалі з ім на сцэне.

Летась на 9 маяў Гродне выступаў гурт «Любэ».

Лукашэнка павіншаваў Стаса Міхайлава з 55-годдзем

«Чорны спіс можа налічваць да тысячы людзей». Што з альтэрнатыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі?

«М***к ты, Стасік» — Ала Пугачова адказала Стасу Міхайлаву

Nashaniva.com