У Калінкавіцкім раёне патанулі ў рацэ двое дзяцей
У Калінкавіцкім раёне ў суботу патанулі двое школьнікаў, паведаміла Гомельская абласная арганізацыя Таварыства выратавання на водах.
17.08.2024 / 22:25
Месца трагедыі
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, двое хлопчыкаў васьмі і дзесяці гадоў з аграгарадка Гарбавічы паехалі на роварах на рыбалку на рэчку Ненач, якая працякае недалёка ад іх дома.
Школьнікі размясціліся на краі пакатага бетоннага насцілу, але ў пэўны момант абодва чамусьці апынуліся ў вадзе і патанулі.
У Камарыне паставілі помнік памежнікам, якія патанулі на мяжы з Украінай
95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне
Мужчына спрабаваў пераплысці Прыпяць, яго шукалі два дні
Двое чалавек патанулі на адным возеры ў Быхаве
На Браслаўшчыне рыбак палез ратаваць адарваную снасць і патануў