Блогерка з Венесуэлы праверыла, ці сапраўды ў Беларусі ідэальна чыста, і прайшлася па вуліцах у белых шкарпэтках

Венесуэлка Кайла Пінеда пераехала ў Беларусь восем гадоў таму. Сваімі ўражаннямі ад краіны, яе традыцый і кухні яна актыўна дзеліцца ў сваім блогу. У чарговым роліку яна задалася пытаннем, навошта беларусы здымаюць абутак, калі заходзяць у дом, раз на нашых вуліцах чыста. Праверыць, ці сапраўды гэта так, яна вырашыла шпацыром па Брэсце ў белых шкарпэтках. Што атрымалася?

16.08.2024 / 16:48

Кайла прыдумала эксперымент для беларускіх вуліц. Скрыншот відэа ў тыктоку

Кайла адзначыла, што яе ўражвае, што ў Беларусі прыбіраюць вуліцы штодзень, у любое надвор’е. Пры гэтым па вяртанні дадому людзі здымаюць абутак на ўваходзе, у Венесуэле ж мясцовыя гэтага не робяць.

@kaylapine ПРОЙДУ В БЕЛЫХ НОСКАХ #кай #fyp #венесуэльская #иностранка #латина #беларусь #челлендж #минск #брест #тикток #тиктокбеларусь #tiktok #чисто #иностранцы #экперимент ♬ sonido original - Кай

У канцы эксперыменту Кайла дэманструе ў кадры досыць чыстыя шкарпэткі і прапаноўвае гледачам самім адказаць на пытанне, ці варта ўсё ж здымаць абутак дома?

У каментарах заўважаюць, што беларусы не толькі абутак здымаюць, а яшчэ і адзенне — надзяваюць хатняе па вяртанні. Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што інакш «ёсць рызыка адхапіць люляў ад маці, якая толькі што вымыла падлогу». 

Іншыя паставіліся са скепсісам да эксперыменту блогеркі: «Ага, гэта вы па цэнтры хадзілі», «Вы ў Полацку яшчэ не былі». Нехта вырашыў, што блогерка змяніла шкарпэткі на новыя, таму што нават пасля нашэння белых рэчаў у памяшканні яны хутчэй зробяцца бруднымі.

Раней падобны эксперымент дзяўчына ўжо праводзіла ў Мінску.

@kaylapine Посмотрим насколько чист Минск? #fyp #венесуэла #венесуэльская #латина #иностранка #латинскаяамерика #иностранкавбеларусии #иностранцы #минск #беларусь #экперимент #экперименты #мояжизнь #тикток #чисты #городминск #тиктокбеларусь #тикток ♬ sonido original - Кай

На «Беларусь-2» пасля гэтага нават запусцілі шоу «Як дома» з венесуэлкай у якасці адной з галоўных вядучых. Яе напарнікам для вандровак па краіне там стаў Кай з Кітая.

«Чалавек збярог для вас паветра!» У тыктоку спрачаюцца, ці можна ляжаць у плацкарце ў абутку

Беларус пахваліўся ў тыктоку, што выдаткоўвае на ежу да 5 рублёў на дзень

Амерыканца накармілі беларускімі «далікатэсамі». Яго пашкадавалі нават беларусы

Nashaniva.com