Завочна будуць судзіць Славу Камісаранку
Супраць яго заведзеная так званая спецвытворчасць.
16.08.2024 / 15:37
Беларускага коміка і стэндапера абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).