У суботу ў Беларусь прыйдзе трапічнае надвор'е
У панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.
16.08.2024 / 11:34
17 жніўня ноччу надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць атмасферны фронт, днём будзе ўплыў няўстойлівай паветранай масы трапічнага паходжання.
Месцамі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +13..+19°С, максімальная днём ад +26°С па поўначы да +33°С па поўдні краіны.
У нядзелю і панядзелак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і трапічныя паветраныя масы.
18 жніўня ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер днём у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +14..+20°С, максімальная днём ад +24°С па паўночным захадзе да +34°С па паўднёвым усходзе краіны.
У панядзелак ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, днём моцныя дажджы, магчымы град.
Ноччу +14+20°С, максімальная днём ад +25°С па паўночным захадзе да +35°С па паўднёвым усходзе.
У Мінску ў суботу чакаецца +28°С, у нядзелю +29°С, а ў панядзелак +26°С і магчымы моцны дождж.