Асліцу дасталі ратавальнікі з падвала пад Віцебскам

Незвычайнае здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна

16.08.2024 / 11:05

Фота: МНС

Гаспадыня асліцы патлумачыла, што вяртаючыся з пашы, жывёла паспрабавала ўцячы і праз люк правалілася ў падвал воданапорнай вежы глыбінёй два метры.

Фота: МНС

Самастойна дастаць яе жанчына не змагла і звярнулася па дапамогу да ратавальнікаў.

Пры дапамозе адмысловага рыштунку асліцу дасталі з падвала, ветэрынарная дапамога ёй не спатрэбілася.

Nashaniva.com