Каля райцэнтра Коранева разбілі яшчэ адну вялікую калону расійскай тэхнікі — Z-блогеры
Тыдзень таму ўвесь свет быў уражаны знішчэннем калоны каля пасёлка Акцябрскае пад Рыльскам. Тады, як мяркуецца, загінулі сотні расійскіх вайскоўцаў.
16.08.2024 / 09:17
Ілюстрацыйнае ранейшае фота
Украінскія вайскоўцы змаглі разграміць калону расійскай тэхнікі каля райцэнтра Коранева Курскай вобласці. Пра гэта ад раніцы 16 жніўня з абурэннем расказваюць Z-ваенкоры:
- «Пад Кораневам здарылася роўна тое самае, што пад Рыльскам. Няма на вайне горш бяды, чым ідыёт у камандзірах. Вораг памылак не даруе».
- «16.08.2024. Раён Коранева, Курская вобласць, Расія. **** аватары так і адвучыліся вадзіць калоны…».
Фота– і відэапацверджанняў знішчэння калоны пакуль няма.
У ноч на 9 жніўня стала вядома пра разгром калоны расійскай тэхнікі каля пасёлка Акцябрскае пад Рыльскам Курскай вобласці. Тады ўкраінцы знішчылі каля 15 грузавікоў з вайскоўцамі.