УСУ ўзялі пад кантроль Унязапнае Курскай вобласці — Deep State

Яшчэ адно расійскае сяло перайшло пад кантроль Украіны падчас аперацыі УСУ. Сілы абароны ўзялі пад кантроль сяло Унязапнае, піша УНІАН са спасылкай на праект Deep State, які адсочвае сітуацыю на лініі фронту.

16.08.2024 / 07:26

Фота: УНІАН

Аднак адзначаецца, што ў расіянаў ёсць поспехі на Данбасе. Яны прасунуліся каля Пясчанага і ў Краснагораўцы Данецкай вобласці.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі ўчора паведаміў, што ў Курскай вобласці РФ пад кантролем УСУ ўжо больш за 80 населеных пунктаў. На гэтай тэрыторыі была створана вайсковая камендатура на чале з генерал-маёрам Эдуардам Маскалёвым.

Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці на 35 км

У наступленні ў Курскай вобласці бяруць удзел брытанскія танкі Challenger 2

Украіна ўзяла ў палон сотні расійскіх салдат у Курскай вобласці. Расія ўжо ініцыявала перамовы пра абмен

Nashaniva.com