У Расіі рыхтуюцца да абароны Белгарадскай вобласці
Расійскія ўлады накіруюць дадатковыя сілы для абароны Белгарадскай вобласці на фоне наступлення ўкраінскіх войскаў у суседняй Курскай вобласці. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў.
15.08.2024 / 18:34
Паводле Андрэя Белавусава, расійскі Генштаб ужо падрыхтаваў адпаведны план.
«Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання войскамі…, а таксама выдзяленне дадатковых сіл і сродкаў, якія будуць накіраваныя для выканання асноўных задач», — сказаў расійскі міністр абароны на нарадзе, у якой браў удзел кіраўнік Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Цяпер у Белгарадскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага маштабу. Мясцовы губернатар казаў, што сітуацыя ў рэгіёне вельмі складаная з-за пастаянных украінскіх абстрэлаў і нападаў беспілотнікаў.
У наступленні ў Курскай вобласці бяруць удзел брытанскія танкі Challenger 2
Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці на 35 км
Украінскія ўлады прапанавалі жыхарам Курскай вобласці эвакуявацца на тэрыторыю Украіны
Украінскія вайскоўцы зайшлі ў сяло Белгарадскай вобласці
Белгарадскія ўлады пачынаюць эвакуацыю насельніцтва яшчэ з аднаго прыгранічнага раёна