У наступленні ў Курскай вобласці бяруць удзел брытанскія танкі Challenger 2

Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўваюць заходнюю вайсковую тэхніку ў ходзе аперацыі ў Курскай вобласці. Да гэтага часу на кадрах і ў расказах з месца падзей фігуравалі браніраваныя аўтамабілі, такія як амерыканскі Stryker і нямецкі Marder. Аднак на расійскай тэрыторыі дзейнічаюць і брытанскія танкі Challenger 2, піша The Moscow Times.

15.08.2024 / 16:06

Танк Challenger 2. Фота: Wikimedia Commons

Брытанскія танкі выкарыстоўваюцца ў ходзе аперацыі ў Курскай вобласці, якая пачалася 6 жніўня, сказаў SkyNews дасведчаны ў гэтым чалавек. Дэталяў — колькі Challenger 2 выкарыстоўваюць УСУ, калі менавіта танкі зайшлі на расійскую тэрыторыю — ён не прывёў.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі адмовілася каментаваць аператыўную інфармацыю, але заявіла Sky News, што палітыка Лондана ў дачыненні да прымянення Украінай брытанскай зброі не змянілася — яна вольная ў яе выкарыстанні ў тым ліку на расійскай тэрыторыі.

Аналагічнай пазіцыі прытрымліваюцца два іншыя асноўныя пастаўшчыкі вайсковай тэхнікі для Украіны — Германія і ЗША. У прыватнасці, кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага Маркус Фабер заявіў тыдзень таму, што «пасля перадачы зброі Украіне яна становіцца ўкраінскай», і гэта тычыцца ў тым ліку танкаў Leopard 2.

Крыніца Бі-бі-сі пацвердзіла, што Challenger 2 выкарыстоўваецца ў Курскай вобласці.

Да гэтага часу танкі краін НАТА траплялі ў Расію толькі ў якасці трафеяў: у траўні на Паклоннай гары ў Маскве адкрылася выстава захопленай ва УСУ тэхнікі, сярод якой былі нямецкі Leopard 2 і амерыканскі Abrams. Аднак брытанскага Challenger 2 там не было.

Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці на 35 км

Украіна ўзяла ў палон сотні расійскіх салдат у Курскай вобласці. Расія ўжо ініцыявала перамовы пра абмен

У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх

«Мы ўвайшлі лёгка, практычна без супраціву». Што гавораць пра аперацыю УСУ ў Курскай вобласці яе ўдзельнікі

Расія выводзіць частку войскаў з Украіны з-за баёў у Курскай вобласці

Байдэн упершыню пракаментаваў баявыя дзеянні ў Курскай вобласці

Nashaniva.com