Качанава наказала, каб у Мінску быў ідэальны парадак

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па Мінску, сёння ўзяла ўдзел у пасяджэнні Мінгарвыканкама наконт вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы за першае паўгоддзе. 

15.08.2024 / 15:12

Наталля Качанава. Фота: БелТА

Наталля Качанава зазначыла, што на звароты грамадзян неабходна звярнуць асаблівую ўвагу.

«Мы праводзім прыёмы па асабістых пытаннях. У кожнага з вас ёсць графік іх правядзення. Ёсць закон аб зваротах грамадзян, прэзідэнт правёў нараду па гэтым пытанні. На гэтыя звароты неабходна рэагаваць. Выязджайце і разбірайцеся — трэба смела ісці да людзей, тлумачыць», — адзначыла чыноўніца.

Наталля Качанава таксама параіла звярнуць асаблівую ўвагу — на парадак у сталіцы.

«У горадзе павінен быць ідэальны парадак: фасады, рэклама, падсвятленне, азеляненне, уборка. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы павінны гэтым займацца самастойна. Чысціня і парадак — не толькі на цэнтральных вуліцах.

Прыцягвайце грамадскія арганізацыі: БРСМ, «Белую Русь», Беларускі саюз жанчын. Хай уключаюцца і праводзяць суботнікі. Мы павінны быць разам — і ўрад, і заканадаўчая ўлада. Калі бачыш праблему — падкажы, дапамажы, уключы ў рашэнне. Наша сіла — у адзінстве», — падсумавала спікер.

Турарбекава пра Качанаву: Студэнты ўслых рагаталі з яе

Качанава: Моладзі трэба больш распавядаць пра герояў сучаснасці

Памятаеце, Качанава паабяцала забараніць вэйпы? Цяпер яна тлумачыць, чаму ўсё стала

Nashaniva.com