Украіна ўзяла ў палон сотні расійскіх салдат у Курскай вобласці. Расія ўжо ініцыявала перамовы пра абмен

Сярод палонных — шмат расійскіх салдат тэрміновай службы. УСУ ўдалося правесці найбуйнейшы захоп праціўніка за адзін раз.

15.08.2024 / 13:51

Праект: Хочу жіть

Расія ініцыявала перамовы з Украінай наконт абмену палоннымі, захопленымі ў Курскай вобласці.

Пра гэта распавёў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. З ягоных слоў, размову аб абмене палоннымі ініцыявала ягоная расійская калега Таццяна Маскалькова. 

Украінская вайсковая разведка пацвердзіла, што вядзе перамовы аб абмене з расейскім бокам, піша The Financial Times.

Кіеў не раскрывае колькасць узятых у палон у Курскай вобласці расійскіх вайскоўцаў, аднак чыноўнікі і салдат на мяжы паведамляюць, што лік ідзе на сотні. Сярод палонных — шмат расійскіх тэрміновай службы, якіх паланілі ў самым пачатку аперацыі УВСУ.

Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, УСУ на адным з этапаў наступу ўдалося правесці найбуйнейшы захоп праціўніка, які адбыўся за адзін раз.

Украінскія ўлады прапанавалі жыхарам Курскай вобласці эвакуявацца на тэрыторыю Украіны

Роту расійскіх салдат узялі ў палон у Курскай вобласці

У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх

«Мы ўвайшлі лёгка, практычна без супраціву». Што гавораць пра аперацыю УСУ ў Курскай вобласці яе ўдзельнікі

Масква не звярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласці

Nashaniva.com