Ці трэба мыць маліну перад тым як есці?

Актуальнае пытанне, раўназначнае загадцы, што было раней: курыца або яйка?

15.08.2024 / 12:27

 

Фота: «Ганцавіцкі час»

Перад ужываннем маліну неабходна мыць, паколькі на ёй могуць быць бактэрыі і грыбкі, якія выклікаюць розныя захворванні, распавяла доктарка-дыетолаг Таццяна Кіхцева, піша «Мінская праўда».

Паводле яе слоў, у на маліне можа быць бруд і смецце, якое трапляе на ягады падчас збору або транспарціроўкі.

«Калі людзі збіраюць маліну, яны кранаюць яе рукамі. Транспарціроўка таксама можа забруджваць яе пылам. Таму, калі мыем маліну, мы выдаляем гэты бруд», — дадала Таццяна Кіхцева.

Акрамя таго, ягада можа ўтрымліваць рэшткі пестыцыдаў, якія шкодныя для здароўя. Калі мы памыем маліну, колькасць шкодных рэчываў паменшыцца.

«Каб ягады не сапсаваліся і не ператварыліся ў «кашу», неабходна мыць іх непасрэдна перад тым, як вы сядаеце есці. Рабіць гэта трэба пад прахалоднай праточнай вадой. Пасля таго як вы памыеце маліну, неабходна адкінуць яе на друшляк, каб сцякла лішняя вада. Затым прасушыць ягады папяровым ручніком або чыстай тканінай і адразу з'есці, каб яна не ўвабрала ваду», — парэкамендавала Таццяна Кіхцева.

Nashaniva.com