Украінскія ўлады прапанавалі жыхарам Курскай вобласці эвакуявацца на тэрыторыю Украіны
Міністэрства рэінтэграцыі адкрыла гарачую лінію і паабяцала гуманітарную падтрымку.
15.08.2024 / 12:48
Ілюстрацыйнае фота: тэлеграм-канал «Типичный Курск»
Міністэрства рэінтэграцыі Украіны адкрыла кругласутачную гарачую лінію для жыхароў Курскай вобласці, якія хочуць эвакуявацца.
Кіраўніца ведамства Ірына Верашчук заявіла, што Украіна гатовая да прыёму расійскіх уцекачоў.
«У сувязі з магчымым пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі на прылеглых тэрыторыях Курскай вобласці РФ, Украіна павінна быць гатовая да прыёму расійскіх уцекачоў. Таму Мінрэінтэграцыі адкрыла кругласутачную гарачую лінію для жыхароў Курскай вобласці, якім патрэбна гуманітарная дапамога ці якія хочуць эвакуявацца ва Украіну», — напісала Верашчук.
Па словах міністра, Украіна выконвае ўсе нормы міжнароднага гуманітарнага права.
Ведамства абяцае мірным жыхарам Куршчыны неабходную абарону і гуманітарную падтрымку. Украінскія вайскоўцы праводзяць аперацыю ў Курскай вобласці. Напярэдадні яны канчаткова ўзялі пад кантроль райцэнтр Суджу.
Роту расійскіх салдат узялі ў палон у Курскай вобласці
У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх
Масква не звярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласці