Намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна звольнілі за парушэнне карупцыйнага заканадаўства

Адпаведная пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

15.08.2024 / 09:27

Сяргей Сізін. Фота: БЧ

Намесніка начальніка БЧ Сяргея Cізіна звольнілі за парушэнне пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй. Адпаведная пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

«Вызваліць Сізіна Сяргея Фёдаравіча ад пасады намесніка Начальніка дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка» ў сувязі з парушэннем работнікам пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй», гаворыцца ў пастанове.

31 ліпеня стала вядома пра затрыманне намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна, а таксама галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага.

Абодва названыя кіраўнікі БЧ з'яўляюцца «выхадцамі» з Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі (НОД-6).

Сяргей Сізін быў намеснікам начальніка БЧ з 2017 года, на гэтай пасадзе ён курыраваў дзейнасць пуцявой гаспадаркі, гаспадарак сігналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабеспячэння.

Nashaniva.com