У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх

Украінскі афіцэр расказаў, як захапілі расійскі танк.

15.08.2024 / 08:10

Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Карэспандэнт Bild Вадзім Маісенка пабываў у Сумскай вобласці Украіны каля дзяржмяжы з РФ. Ён паразмаўляў з 38-гадовым украінскім афіцэрам Уладзімірам.

Той распавёў, што 6 жніўня, у першы дзень наступу ў Курскай вобласці, УСУ так хутка прасоўваліся наперад, што расійскія вайскоўцы часта памыляліся, прымаючы ўкраінцаў за сваіх. Па словах Уладзіміра, адна з яго частак ужо ў першы дзень заняла другую лінію абароны УС РФ. Неўзабаве туды пад'ехалі два расійскія ваенныя грузавікі.

«Каля 100 расійскіх жаўнераў выйшлі з грузавікоў і пайшлі ў бок нашай пазіцыі. Яны не ведалі, што іх другая лінія — гэта ўжо наша першая. <..> Калі яны падышлі прыкладна на 60 метраў, нашы салдаты адкрылі агонь», — распавёў афіцэр.

Ужо ў прыцемках да ўкраінскіх салдат пад'ехаў расійскі танк.

«Дула было звернута назад, танк не быў гатовы да бою», — заявіў Уладзімір. Па ўсёй бачнасці, танкісты таксама не ведалі, што гэтую тэрыторыю ўжо кантралююць УСУ. Танк паехаў у бок лесу, дзе ўкраінцы капалі акопы. Расейскі танкіст выйшаў і спытаў іх: «Хлопцы, дзе лепш прыпаркавацца?»

Украінцы адказалі: «Выходзьце, вы ўжо прыпаркаваліся».

«Так мы захапілі танк!» — пераможна расказвае афіцэр і смяецца.

«Мы ўвайшлі лёгка, практычна без супраціву». Што гавораць пра аперацыю УСУ ў Курскай вобласці яе ўдзельнікі

Масква не звярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласці

У Расіі тэрмінова шукаюць людзей для капання акопаў у Курскай вобласці

Nashaniva.com