Слонімскую сінагогу наведаў яе новы гаспадар з праектнай камандай
14 жніўня расійскі прадпрымальнік Дзяніс Дудараў наведаў Слонім, піша «Слонімскі веснік». Яму неабходна зрабіць тут гісторыка-культурны турыстычны аб'ект.
14.08.2024 / 19:45
22 лютага 2024 года Слонімская харальная сінагога была прададзена на аўкцыёне за 42 рублі. За 5 гадоў уладальнік павінен аднавіць будынак і стварыць тут гісторыка-культурны турыстычны аб'ект.
14 жніўня Дудараў са сваёй праектнай камандай наведаў Слонім.
Мэта візіту — рабочая сустрэча з адміністрацыяй раёна, праекціроўшчыкамі, навуковымі кіраўнікамі для абмеркавання і планавання далейшага правядзення работ па аднаўленні культурнага аб'екта.
«Намеры аднавіць Слонімскую сінагогу — самыя сур'ёзныя», — казаў Дзяніс Дудараў на сустрэчы ў райвыканкаме ў маі гэтага года.
Слонімскую сінагогу, якую марна спрабавала аднавіць беларуская пісьменніца, зноў прадаюць
У Слоніме зноў прадаюць сінагогу. Раней ужо прадалі, але пасля адабралі
Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён