Базу НАТА ў Германіі закрылі праз імавернае атручванне вады там

Вайскова-паветраную базу НАТА ў нямецкім горадзе Гайленкірхен закрылі з-за падазрэння дыверсіі. 

14.08.2024 / 18:56

Фота: J. Patrick Fischer / Wikimedia 

Як піша Bild, гаворка ідзе аб забруджанай пітной вадзе. Такі ж выпадак быў нядаўна ў казармах каля Кёльна.

Цяпер ідзе расследаванне. Ёсць інфармацыя аб адным затрыманым.

Авіябаза мае ўласную вадапомпавую станцыю, таму небяспекі для мірных жыхароў няма.

З-за падазрэння дыверсіі авіябаза ў Гайленкірхене была зачынена. 

Сярод іншага, там базуюцца разведвальныя самалёты НАТА.

Раней былі закрыты казармы каля Кёльна з-за падазрэння, што дыверсанты маглі забрудзіць там вадаправодную ваду.

Таксама паведамлялася, што ў Нямеччыне за ўкраінскімі салдатамі падчас трэніровак сачылі невядомыя беспілотнікі.

Акрамя таго, сёлета двух нямецка-расійскіх грамадзян арыштавалі па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіі на амерыканскай вайсковай базе ў Баварыі, піша «Еўрапейская праўда».

Nashaniva.com