Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў
Падчас выканання баявых абавязкаў трагічна загінуў баявы пабрацім, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч, паведамляе Полк Каліноўскага.
14.08.2024 / 16:08
Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч меў беларускія карані, валодаў беларускай мовай і цікавіўся нашай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай.
Кордзіян паспеў прайсці немалы баявы шлях і ўсяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне, піша Полк.