Маці блогеркі Вольгі Такарчук далі тры гады калоніі

14.08.2024 / 14:38

У Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак Ірыне Такарчук — палітзняволенай і маці былой палітзняволенай і блогеркі Вольгі Такарчук, піша «Краіна для жыцця».

Ірыну затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду супраць родзічаў палітвязняў. Увесь гэты час яе трымалі ў СІЗА. 

У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Вырак — тры гады калоніі.

Дачка Ірыны — Вольга Такарчук, трапіла ў поле зроку карнікаў раней. Яна адседзела больш за год па палітычна матываванай справе. 

Пасля арышту маці Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі.

Падтрымайце Ірыну Такарчук лістамі:

✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, вёска Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.

Nashaniva.com