Спёка вяртаецца, але пячы ўжо будзе даволі міласэрна
Прагноз надвор'я на сярэдзіну жніўня.
14.08.2024 / 13:31
15 жніўня будзе без ападкаў. Ноччу +7..+13°С, максімальная днём +23..+29°С.
У пятніцу, 16 жніўня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ад +6°С па ўсходзе да +16°С па захадзе, максімальная днём +23..+30°С, па паўднёвым захадзе да +32°С.
17 жніўня, у суботу, на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску чакаецца зрушэнне франтальнага падзелу і трапічных паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. Пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне, а днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы.
Ноччу +12..+19°С, максімальная днём ад +24°С па поўначы да +34°С па паўднёвым захадзе.
Надвор'е ў Мінску на наступныя тыдні, паводле yr.no