Іконы і кошык для бялізны з пазалочанымі ножкамі. У Мінску прадаюць незвычайны дом ФОТЫ

Асабняк з незвычайным інтэр'ерам знаходзіцца на вуліцы Балотнай у Сцяпянцы. За някідкім фасадам хаваецца сапраўдны шык.

14.08.2024 / 12:06

Тут і далей — фоты агенцтва нерухомасці «Авангард»

Дом — драўляны, 1976 года пабудовы, уцеплены і абабіты панэлямі ПВХ.

Рэканструкцыя з прыбудовамі была праведзена ў 2013 годзе. Агульная плошча дома 171 м2, жылая плошча 90,2 м2. Дом падзелены на дзве часткі з двума асобнымі ўваходамі, паведамляе агенцтва нерухомасці «Авангард».

Дом і ўчастак агароджаны плотам. Ля плота па перыметры дома выкладзеная плітка. З камунікацый — цэнтральная вада, мясцовая каналізацыя, газавае ацяпленне, электрычнасць. Участак плошчай 5,73 соткі знаходзіцца ў пажыццёва спадчыннай уласнасці. Дом ацяпляецца газавым катлом. Вышыня столі — 2,87 м.

Паведамляецца, што тут добрая транспартная развязка. Аўтобусны прыпынак за 300 метраў. У крокавай даступнасці чыгуначная станцыя «Сцяпянка».

У доме выраблены рамонт з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў. Пастаўлены пластыкавыя шклопакеты, металічныя дзверы.

У інтэр'еры шмат пазалоты, шыкоўных жырандоляў, абразоў і карцін з рэлігійнымі сюжэтамі. Нават кошык для бялізны ў ванным пакоі выглядае дорага — на пазалочаных ножках.

Справа — той самы кошык для бялізны з залатымі ножкамі

Паведамляецца, што каштуе дом 600 тысяч рублёў (або 186 тысяч даляраў).

Якія кватэры і па якіх цэнах цяпер прадаюць у Новай Баравой?

«У некаторых кватэрах праблемы з вокнамі ёсць да гэтага часу». Як жывецца ў адзіным у Беларусі спіральным доме

Nashaniva.com